Хрыстос уваскрос!
Сапраўды уваскрос!
Паважаныя католікі горада Жодзіна, браты хрысціяне, з якімі разам святкуем Пасху, і ўсе людзі шчырага сэрца!
Віншую вас з Уваскрашэннем Хрыста!
Бог аддаў самога сябе на смерць, каб збавіць кожнага чалавека. Ён перамог смерць і даў нам надзею, што і нашая смерць не станецца канцом, а пачаткам.
Няхай гэтая надзея падтрымлівае нас і суправаджае нашае жыццё. Няхай моцная вера дапаможа нам прайсці праз усе выпрабаванні нашага жыцця. А досвед бязмежнай божай любові дапаможа нам падымацца з нашых грахоў і быць міласэрнымі адзін да аднаго!
Жадаю вам міру, супакою і любові ў вашых сем’ях і паўсюль там, дзе гэтага не хапае! Радасных вам Святаў!
Віталь Даніловіч, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай