Паважаныя браты і сёстры, вернікі каталіцкага касцёла, людзі добрай волі!
Кожнага з вас шчыра віншую з нагоды святаў Божага Нараджэння. Чарговы раз Божае Нараджэнне ўсведамляе нам праўду, што Бог блізка, хоць мы і не заўважаем Яго прысутнасці. Сярод цяжкасцяў жыцця, канфліктаў, непаразумення, адсутнасці надзеі і сэнсу мы не звяртаем увагу на Бога, які прыходзіць, нараджаецца ў гэтым недасканалым свеце, каб быць з намі, каб дзяліць наш лёс і жыццёвыя цяжкасці, каб быць блізкім да кожнага.
Таму хачу пажадаць вам адчуць блізкасць Бога, які нясе надзею, надае сэнс, падтрымлівае, дадае сіл, улівае ў нашыя сэрцы радасць і супакой! Няхай радасць Божага Нараджэння асвятліць наш свет і нашыя сем’і! Радасных і спакойных вам святаў!
Віталь Даніловіч,
пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай Жодзіна
ЧАЦВЕР, 25 снежня
9.00, 11.00, 18.00 – святая імша








