Віталь Даніловіч віншуе са святам Божага Нараджэння

Общество

Паважаныя браты і сёстры, вернікі каталіцкага касцёла, людзі добрай волі!

Віншую вас са святам Божага Нараджэння!

Хрыстос з вялікай любові да нас нарадзіўся на зямлі, стаўся чалавекам. Нарадзіўся не ў шыкоўным палацы, а ва ўбогай стаенцы ў ціхую бэтлеемскую ноч, калі людзі спалі пасля сваіх штодзённых клопатаў. Пан Бог не даў свайму сыну, які нарадзіўся сярод нас, высокай пасады, асаблівай пашаны, статуса і ўлады. Наадварот – Сын Божы быў забіты на крыжы і ўваскрос, каб адчыніць нам вочы на праўду аб несмяротнай душы, на праўду аб тым, што гаспадаром жыцця, вечнага жыцця, з’яўляецца Езус Хрыстус.

Божае Нараджэнне – гэта любоў Бога да кожнага з нас. З гэтай любові Бог стварыў нас, і хоча, каб кожны атрымаў жыццё вечнае – праз нашыя любоў, міласэрнасць, добрыя ўчынкі, чысціню нашага сэрца, жыццё па Ягоным прыказанням.

Няхай досвед любові і блізкасці Бога дапаможа нам станавіцца і заставацца сапраўднымі людзьмі, адчуваць паўнату шчасця, любові да сябе і сваіх блізкіх, міру, супакою ў нашых душах і ва ўсім свеце.

Спакойных і вясёлых святаў вам і вашым сем’ям!

Віталь Даніловіч, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай Жодзіна

Оцените автора
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Городская общественно-политическая газета Жодино
Добавить комментарий