Спадчына продкаў: гарадская гульня-алімпіяда прайшла ў Жодзіне і аб’яднала вучняў, якія цікавяцца беларускай культурай і гісторыяй

Образование

Уключыліся ў гульню

У сярэдняй школе №9 прайшла другая гарадская гульня-алімпіяда “Спадчына маіх продкаў – 2025”.  Удзельнікі паказалі свае веды ў розных галінах: ад гісторыі да літаратуры. Конкурс прадугледжваў праверку ведаў і здольнасць выказваць думкі пісьмова.


З прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара школы Алена Жэбіна. Далей 17 канкурсантаў чакалі цікавыя заданні гульні-алімпіяды.

Як яны справіліся с выпрабаваннямі, стане вядома ў сакавіку, пасля праверкі работ удзельнікаў. Але кожны з іх атрымаў невялікі памятны сувенір, падрыхтаваны аргкамітэтам.

Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі новай экспазіцыі, прысвечанай памяці ахвяр генацыду беларускага народа.

Як і год таму, над інтэлектуальнай гульнёй мы працавалі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама. Прыемна, што мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і падтрымліваецца таксама аддзелам па адукацыі, спорце і турызме і гарадскім камітэтам ГА “БРСМ”.

Кацярына Шылько, вучаніца 10 класса СШ №2:

– Я цікаўлюся гісторыяй нашай краіны і вырашыла паспрабаваць сябе ў гульні-алімпіядзе “Спадчына маіх продкаў”. Прызнацца, было займальна. Выдатна, што такі патрыятычны квэст прыдумаў наш равеснік. Жадаю праекту развіцця.

 Арцемій МАЗУРА

Оцените автора
( Пока оценок нет )
Городская общественно-политическая газета Жодино
Добавить комментарий