Ён накіраваны на далучэнне бацькоў, выхаванцаў і педагогаў да сумеснай дзейнасці праз гульню і ўжо прызнаны брэндавым гарадскім мерапрыемствам.
Нагадаем, што фестываль праходзіць ужо другі раз. У мінулым навучальным годзе накірунак быў выбраны на карысць спартыўных гульняў на свежым паветры. А зараз удзельнікам фестывалю прапануюць народныя гульні і святы з выкарыстаннем музыкі і тэатральнай дзейнасці. А перыяд Калядных Святак – найлепшы час расказаць дзецям пра абрады і традыцыі нашых продкаў і паказаць асобныя з іх.

Так у дзіцячым садку № 17 “Залаты ключык” на свята Каляды запрасілі дзяцей старэшай групы і іх бацькоў. У музычнай зале сабраліся гаспадары і гаспадыні, якія сустракалі гасцей і калядоўшчыкаў. Цыган з Цыганкаю, Каза, Звезданоша, Мядзведзь, Вядзьмарка жадалі ўдзельнікам дабрабыту, здароўя, поспехаў у новым годзе. Калядоўшчыкамі, гаспадарамі і гаспадынямі сталі бацькі выхаванцаў. Усіх захапілі народныя гульні – “Падушачка”, “Лапці”, карагоды, народныя песні, пляскі. Разам кармілі Казу, бо па народнаму павер’ю: дзе Каза ходзіць, там жыта родзіць. А яшчэ варажылі, гулялі з Мядзведзем і самае галоўнае – частаваліся: салам, каўбасамі, пілі чай з блінамі і жадалі адзін аднаму добрага настрою на цэлы год.

Весела было і ў дзіцячым садку №12 “Бярозка”. Пад час мерапрыемства дзеці разам з бацькамі з задавальненнем спявалi калядныя песнi на беларускай мове, расказвалi вершы, гулялi ў народныя гульнi. Выхаванцы знаёмiлiся з абрадамi, з дзеючымi асобамi свята – Гаспадыняй, Калядоўшчыкамi, Казой, Мядзведзем i іншымі персанажамі. Час, які дзеці і дарослыя правялі разам, а таксама салодкія пачастункі прынеслі добры настрой і пакінуць цёплыя ўспаміны ва ўсіх удзельнікаў. Гарадскі фестываль набірае папулярнасць і масавасць, а правядзенне сумесных народных святаў – гэта добрая нагода правесці час разам, весела і на карысць.








