dav

Новы год і Каляды – адно з самых любімых святаў дзяцей і дарослых. Каму з нас не падабаецца адчуванне навагодняй весялосці, калі кожную хвіліну чакаеш сустрэчы з цудам?

Падтрымаць святочны настрой і пашырыць уяўленне аб традыцыях нашых продкаў змаглі навучэнцы першай школы. На школьным святкаванні “Каляд” дзеці  пазнаёміліся са Шчодрай і Цярэшкай, пагулялі з Мядзведзем, патанцавалі з Казой,  паслухалі прадказанні Цыганкі і павучыліся мудрасці ў  Цыгана. Музыка, жарты, танцы, смех і самыя найлепшыя пажаданні гучалі напряцягу ўсяго каляднага абраду.

“ЖН”

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here