Ад ядзернай бяспекі да нарошчвання экспарту — Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам Саўміна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Адкрываючы нараду, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нарматворчая дзейнасць — адна з функцый Прэзідэнта. «Прэзідэнт, можа, нават больш, чым заканадаўчая галіна ўлады, паглыблены ў той заканатворчы працэс, які праходзіць у краіне, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта добрая практыка — збірацца разам з вамі для таго, каб разгледзець найбольш важныя і актуальныя нарматыўныя прававыя акты».

«Сёння нам трэба абмеркаваць праекты важнейшых дакументаў па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання і рэгулявання гаспадарчых адносін. Перад іх падпісаннем або адхіленнем (як у нас атрымаецца пры абмеркаванні) я хацеў з вамі параіцца. Таму запрасіў ключавых прадстаўнікоў вертыкалі ўлады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пры абмеркаванні праектаў гэтых дакументаў у аснове павінны быць мэтазгоднасць, эканамічная эфектыўнасць і абавязкова — сацыяльная справядлівасць.

«Так, закон для ўсіх адзіны і законы трэба выконваць. Але ў законах усё не прапішаш. І ні адна дзяржава яшчэ не змагла прапісаць у сваіх законах усё тое, чым жыве гэта грамадства і функцыянуе гэта дзяржава. Таму вельмі часта, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні, мы абапіраемся на справядлівасць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў падыходы да прыватызацыі: «Ніхто ж не супраць прыватызацыі, усе хочуць як лепш. Але галоўнае тут пытанне нават не на законах грунтуецца, а на справядлівасці: ці справядліва будзе агульнанароднае прадпрыемства, як мы іх называем, якія ствараліся ўсім народам і нават мінулымі пакаленнямі, сёння ўзяць і аддаць аднаму чалавеку ў рукі? І з такім мы сутыкаемся пастаянна».

Аб абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі

Адна з ініцыятыў звязана з пытаннямі ўтылізацыі і захоўвання радыеактыўных адходаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны ўтвараюцца ў працэсе эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў навуцы, медыцыне, прамысловасці і абаронным комплексе. У хуткім часе ў эксплуатацыю будзе ўведзены другі энергаблок Беларускай АЭС, якая стане асноўнай крыніцай радыеактыўных адходаў.

Урад прапануе стварыць спецыяльны дэпартамент па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і спецыялізаваную арганізацыю, якая стане нацыянальным аператарам і будзе збіраць, перапрацоўваць, захоўваць і ажыццяўляць пахаванне такіх адходаў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ядзерныя адходы не толькі вельмі небяспечная, але і вельмі каштоўная сыравіна. «Гэта вельмі каштоўны прадукт. І сёння паўстае пытанне, што мы будзем рабіць з гэтым вельмі каштоўным, але вельмі небяспечным, раней не вядомым нам таварам, прадуктам. Гэта сур’ёзнае пытанне і вельмі вялікая каштоўнасць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Як паказвае міжнародная практыка, абыходжанне з такімі адходамі патрабуе стварэння адзінай дзяржаўнай сістэмы. Фактычна гэта новая галіна эканомікі».

Аб знешнеэканамічнай дзейнасці і падатковым адміністраванні

У знешнеэканамічнай дзейнасці Саўмін прапануе ўвесці пасады афіцыйных прадстаўнікоў міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання пры пасольстве ў Кітаі, а таксама аптымізаваць штатную колькасць абслуговага персаналу ўсіх загранустаноў. «Задача, якая была пастаўлена перад урадам і МЗС, — аптымізацыя. Узмацненне нашай дзейнасці на асноўных напрамках (Расія, Кітай гэта, або Індыя — туды, куды мы імкнёмся цяпер і дзе нас прымаюць і чакаюць) і аптымізацыя іншых пасольстваў — там, дзе ў нас не вельмі сёння атрымліваецца з-за пэўных абставін», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Для поўнай лічбавізацыі ўліку, кантролю і выплаты падаткаў, удасканалення падатковага адміністравання прапануецца павялічыць колькасць супрацоўнікаў Міністэрства па падатках і зборах. «Я хацеў бы пачуць матывацыю. Вы ведаеце маё стаўленне да павелічэння колькасці міністэрстваў і ведамстваў, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Прашу растлумачыць, як дадатковыя чыноўнікі Міністэрства па падатках і зборах спросцяць адносіны грамадзян з падатковымі органамі, забяспечаць дэбюракратызацыю гэтай сферы і спрашчэнне падатковага адміністравання».

«Усе прапановы прадугледжваюць дадатковыя дзяржаўныя расходы. У сувязі з гэтым патрэбны жалезныя гарантыі, што яны своечасовыя і што без гэтых расходаў не абысціся, і што яны будуць эфектыўныя і прынясуць больш даходаў, чым расходаў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны быць упэўнены, што прапануемыя навацыі забяспечаць вырашэнне важнейшых пытанняў — ад ядзернай бяспекі да нарошчвання экспарту».

Аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў

Адзін з праектаў указаў, які абмяркоўваўся на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, датычыцца карэкціроўкі заканадаўства аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў. У дакумент уключаны палажэнні, накіраваныя на ўдасканаленне прававога статусу холдынгаў, парадку стварэння і функцыянавання, а таксама адносна асаблівасцей работы холдынгаў з удзелам дзяржавы.

«Вы маё стаўленне ведаеце. Заканадаўства, па-першае, не павінна часта мяняцца. І, па-другое, калі мы яго дапаўняем або змяняем, то варта пераканацца, што ўлічана ўсё», — заявіў наконт гэтага Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што пытанні, якія рэгулююцца праектам указа, закранаюць вялікую колькасць арганізацый. Цяпер у дзяржаўным рэестры 95 холдынгаў, якія аб’ядноўваюць 643 прадпрыемствы, што вырабляюць амаль чвэрць прамысловай прадукцыі краіны.

«Таму хацелася б пачуць больш глыбокія ацэнкі таго, што гэта дасць прадпрыемствам. Ці не з’яўляюцца гэтыя прапановы «адарванымі ад зямлі», ці трэба цяпер гэта рабіць і што гэта дасць? Якая на самай справе карысць ад іх рэалізацыі?» — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці

У парадак дня мерапрыемства ўключаны прапановы ўрада па рэгуляванні базавых форм прадпрымальніцкай дзейнасці — індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Прэзідэнт падкрэсліў, што не раз звяртаў увагу на неабходнасць навядзення парадку ў гэтай сферы. У першую чаргу выпрацаваць дакладную сістэму, хто адносіцца да катэгорыі індывідуальных прадпрымальнікаў, чым яны будуць займацца, якія падаткі будуць плаціць. Цяперашні стан гэтай сферы дзейнасці кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў: «У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў шмат) да чыноўнікаў».

Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў аб сваім патрабаванні разабрацца з выплатамі зарплаты ў канвертах. «Сістэма павінна працаваць так, каб нават якой-небудзь перадумовы для выплаты зарплат у канвертах не было, — падкрэсліў ён. — Ведаю, што ў гэтым плане ідзе актыўная работа, але я хачу, каб бізнесмены, прадпрымальнікі мяне пачулі, што мала потым не падасца і крыўдзіцца потым не трэба. Ухіленне ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальны».

Разам з тым магчымы і падатковыя паслабленні для асобных катэгорый самазанятых грамадзян, лічыць кіраўнік дзяржавы. «Нельга ўдушыць ініцыятыву людзей ні ў якім разе. Людзі хочуць працаваць, зарабляць. Таленавіты чалавек піша карціны, пляце кошыкі або робіць тое, што робяць адзінкі ў нашай краіне — такіх людзей трэба заўсёды падтрымліваць і ў плане паслабленняў падатковага заканадаўства, каб людзі плацілі проста зусім невялікія падаткі і займаліся сваім рамяством, рамесніцтвам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ўраду яшчэ раз усё ўзважыць, разам з парламентарыямі, профільнымі ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады комплексна прапрацаваць усе аспекты. «Да гэтай тэмы трэба падысці вельмі адказна, прааналізаваць усе рызыкі — для занятасці, напаўняльнасці бюджэту і сітуацыі ў рэгіёнах. Калі спатрэбяцца глабальныя змяненні ў заканадаўстве, то неабходна намеціць этапы яго рэфармавання», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Аб паслядыпломнай падрыхтоўцы ўрачоў

Акрамя таго, на нараду вынесена пытанне пераходу на новую форму паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў (размова аб пераходзе ад ардынатуры да рэзідэнтуры). «Вельмі сур’ёзная тэма, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны вызначыцца, трэба нам, удасканальваючы цяперашнюю сістэму, ажыццяўляць яе ломку, хоць у мінімальным сэнсе, ці не трэба? Абыдземся тым, што ёсць, ці трэба рабіць гэты крок? І галоўнае — ці да часу гэта?»

Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта пытанне патрабуе дадатковай прапрацоўкі і ўсёабдымнага абмеркавання.

«Вельмі важнае пытанне, ці не страцім мы лепшыя дасягненні айчыннай школы ў пагоні за чужымі стандартамі?» — абазначыў прыярытэты па гэтай тэматыцы Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта датычыцца не толькі аховы здароўя і адукацыі, але і іншых сфер. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што не трэба гнацца за замежнымі павевамі і слепа іх пераймаць, а неабходна ўдасканальваць уласную сістэму, захоўваючы ўсе станоўчыя напрацоўкі.

«Мы часта гаворым «ах, глядзіце, за мяжой канстытуцыя такая», яшчэ чагосьці. Вось нам трэба абавязкова ў гэту «дэмакратыю» бегчы і абавязкова ў гэтым напрамку рухацца. Потым мінаюць гады (я ж не першы год Прэзідэнт), і аказваецца, што мы дарэмна зрабілі гэтыя крокі», — заўважыў Прэзідэнт і растлумачыў гэта на прыкладзе навацый у адукацыі, калі ўзяліся рэфармаваць савецкую школу, «пабегшы за лепшымі ўзорамі ў свеце, якія нам падкідвалі», а потым высветлілі, што савецкая адукацыя была зусім не дрэннай.

Прадаўжаючы аналогію аб капіраванні замежных стандартаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Так і ўрад і МЗС пабеглі за «дэмакратыяй» і стварылі ў нас (няхай Макей зноў не ўспрыме на свой адрас, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталася, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад дзве тысячы на невялікую краіну НВА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»

«Цяпер азірнуліся: гэта ж шкода для дзяржавы! Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі».

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што трэба вельмі асцярожна падыходзіць да розных навацый. «Вядома, нельга быць рэтраградамі і трымацца за ўстарэлае, інакш адстанем наогул, — сказаў ён. — Але трэба бегчы ў патрэбным напрамку, заўсёды падлічваць наступствы тых ці іншых крокаў».

У Беларусі плануецца стварэнне нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі

У Беларусі плануюць стварыць спецыяльны дэпартамент і нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі. Гэта пытанне стала адной з тэм нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

На разгляд кіраўніка дзяржавы вынесены адпаведны праект дакумента. Урад прапануе стварыць спецыяльны дэпартамент па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і спецыялізаваную арганізацыю, якая стане нацыянальным аператарам і будзе збіраць, перапрацоўваць, захоўваць і ажыццяўляць пахаванне такіх адходаў.

«Трэба параіцца, што будзем рабіць з гэтымі радыеактыўнымі адходамі. Яны ўтвараюцца ў працэсе эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, якія мы сапраўды актыўна выкарыстоўваем у розных сферах дзейнасці. Гэта не толькі атамная станцыя. Мы гэтыя крыніцы выкарыстоўваем у навуцы, медыцыне (вазьміце анкалогію і не толькі), прамысловасці, абаронным комплексе. У бліжэйшым будучым мы ўвядзём у эксплуатацыю другі блок Беларускай АЭС, якая стане асноўнай крыніцай радыеактыўных адходаў, што ўтвараюцца ў працэсе яе жыццёвага цыкла», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ядзерныя адходы не толькі вельмі небяспечная, але і вельмі каштоўная сыравіна. «Гэта вельмі каштоўны прадукт. І сёння паўстае пытанне, што мы будзем рабіць з гэтым вельмі каштоўным, але вельмі небяспечным, раней не вядомым нам таварам, прадуктам. Гэта сур’ёзнае пытанне і вялікая каштоўнасць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Як паказвае міжнародная практыка, абыходжанне з такімі адходамі патрабуе стварэння адзінай дзяржаўнай сістэмы. Фактычна гэта новая галіна эканомікі».

Як растлумачыў у час нарады міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, гэта прапанова ўрада была падрыхтавана па выніках работы міжведамаснай групы і грунтавалася на некалькіх абставінах. «У краіне ў розных сферах дзейнасці выкарыстоўваюцца крыніцы іанізуючага выпрамянення, у працэсе эксплуатацыі якіх утвараюцца радыеактыўныя адходы. Яны пастаўляюцца і захоўваюцца на спецпрадпрыемстве «Экарэс» Мінгарвыканкама. Тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на гэтым прадпрыемстве, маральна і фізічна ўстарэлі. Пункты захоўвання радыеактыўных адходаў, пабудаваныя ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя, патрабуюць мадэрнізацыі, іх нарматыўны тэрмін эксплуатацыі перавышаны», — праінфармаваў міністр.

Акрамя таго, паводле яго слоў, патрэбна вырашыць пытанні абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, якія захоўваюцца ў так званых гістарычных пунктах захоўвання, што ўтварыліся ў час рэалізацыі ваенных праграм Савецкага Саюза. «З уводам Беларускай атамнай электрастанцыі ў краіне з’яўляецца самая значная крыніца радыеактыўных адходаў. Адпаведна, патрэбна будаўніцтва асобнага пункта па захоўванні радыеактыўных адходаў на перыяд эксплуатацыі самой атамнай электрастанцыі», — дадаў Віктар Каранкевіч.

«Комплексна вырашыць гэтыя пытанні прапануецца шляхам стварэння адзінага органа дзяржаўнага кіравання і адзінай сістэмы па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі», — падвёў вынік ён.

Лукашэнка патрабуе навесці парадак у дзейнасці ІП і самазанятых

У парадак дня мерапрыемства ўключаны прапановы ўрада па рэгуляванні базавых форм прадпрымальніцкай дзейнасці — індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Прэзідэнт падкрэсліў, што не раз звяртаў увагу на неабходнасць навядзення парадку ў гэтай сферы. У першую чаргу выпрацаваць дакладную сістэму, хто адносіцца да катэгорыі індывідуальных прадпрымальнікаў, чым яны будуць займацца, якія падаткі будуць плаціць. Цяперашні стан гэтай сферы дзейнасці кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў: «У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў шмат) да чыноўнікаў».

Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў аб сваім патрабаванні разабрацца з выплатамі зарплаты ў канвертах. «Сістэма павінна працаваць так, каб нават якой-небудзь перадумовы для выплаты зарплат у канвертах не было, — падкрэсліў ён. — Ведаю, што ў гэтым плане ідзе актыўная работа, але я хачу, каб бізнесмены, прадпрымальнікі мяне пачулі, што мала потым не падасца і крыўдзіцца потым не трэба. Ухіленне ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальны».

Разам з тым магчымы і падатковыя паслабленні для асобных катэгорый самазанятых грамадзян, лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Нельга ўдушыць ініцыятыву людзей ні ў якім разе. Людзі хочуць працаваць, зарабляць. Таленавіты чалавек піша карціны, пляце кошыкі або робіць тое, што робяць адзінкі ў нашай краіне. Такіх людзей трэба заўсёды падтрымліваць і ў плане паслабленняў падатковага заканадаўства, каб людзі плацілі проста зусім невялікія падаткі і займаліся сваім рамяством, рамесніцтвам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ўраду ўсё яшчэ раз узважыць, разам з парламентарыямі, профільнымі ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады комплексна прапрацаваць усе аспекты. «Да гэтай тэмы трэба падысці максімальна адказна, прааналізаваць усе рызыкі — для занятасці, напаўняльнасці бюджэту і сітуацыі ў рэгіёнах. Калі спатрэбяцца глабальныя змяненні ў заканадаўстве, то неабходна намеціць этапы яго рэфармавання», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here