У гарадской выставачнай зале пачала працу калектыўная мастацкая выстава “Вясновая палітра”, у якой узялі ўдзел мастакі Жодзіна і Міншчыны.

Удзельнікі выставы.

“Вясновая палітра” – традыцыйная выстава. І гэта заўсёды падзея ў культурным жыцці горада.

Таленавітая мастачка Юлія Навейка са Смалявіч.
Майстар-клас ад Уладзіміра Макарава – аднаго з самых вядомых мастакоў Жодзіна.

Актыўнымі ўдзельнікамі сёлета сталі амаль сорак мастакоў, якія прадставілі больш за 50 сваіх твораў. У галерэі можна ўбачыць працы Мікалая Шышлова, Аляксандра Казака, Уладзіміра Макарава, Віктара Навіцкага, Сяргея Цігарава, Георгія Міхейчыка, Алега Васько, Алега Саўко, Вольгі Шыдлоўскай, Наталлі Камінскай, Наталлі Антонавай, Міхаіла Нуднова, Юліі Навейкі, Аляксандра Фралянкова і іншых майстроў.

Дырэктар краязнаўчага музея Дзмітрый Мініч і вядучы Віктар Аўчарэнка.

Багацце тэм, разнастайнасць мастацкіх прыёмаў, індывідуальнасць кожнага мастака зрабілі выставу цікавай для многіх. Працы перадаюць настрой, а матывы аўтараў здаюцца бясконца блізкімі і роднымі любому гледачу. Выстава сапраўды адухаўлённая, таму яе надведванне прынясе наведвальнікам радасць і задавльненне.

Гледачы выставы.
Гледачы выставы.

Лілія ІСКРА

Працы мастакоў

Вольга Шыдлоўская “Хурма”.
Міхаіл Нудноў “Красаванне кветак ў траўні”.
Сяргей Цігараў “Стары сад”.
Уладзімір Макараў “Хвілінка для адпачынку”.
Юлія Навейка “Завіткі”.
Аляксандр Фралянкоў “Гандляр сонейкам”.
Віктар Навіцкі “Сцяжынка з дзяцінства”.

 

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here