У бібліятэках горада 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы – прайшло тры мерапрыемствы: літаратурна-мастацкае падарожжа “Спавядальнае слова пра родную мову”, інфармацыйная гадзіна “З любоўю да роднай мовы”, мультсеанс для дзяцей і дарослых “Беларусьфільм прадстаўляе …”.
Крыху пра літаратурна-музычнае падарожжа “Спавядальнае слова пра родную мову”, якое адбылося ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы.
Чытачы і госці з задавальненнем слухалі словы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, вершы жодзінскіх паэтаў, прынялі ўдзел у розных гульнях і віктарынах, якія датычыліся роднага слова.
Што з’яўляецца крыніцай нашай літаратурнай мовы? Правільна, фальклор. Гэта сапраўдны скарб народнай душы. Прыказка нясе ў сабе мудры погляд на жыццё, а той, хто ўжывае ў сваёй гаворцы прыказкі і прымаўкі, толькі даказвае, як зіхаціць яго мова.
Аб гэтым ішла гаворка на сустрэчы, на якую былі запрошаны член Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” і Беларускага літаратурнага саюза “Полацкая ветка”, члены літаратурнага народнага аматарскага калектыву “Натхненне”.
Ірына Хілюціч