Лукашэнка: Усебеларускі народны сход як орган прамога народаўладдзя адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны

Усебеларускі народны сход як орган прамога народаўладдзя адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 снежня на нарадзе па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што VI Усебеларускі народы сход стане важнейшым форумам пяцігоддзя.

«Але паколькі вялікае бачыцца на адлегласці, праз некаторы час мы, можа, зразумеем, што гэта важнейшы форум і ў гісторыі нашага народа. З прычыны таго моманту, які краіна перажывае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

VI Усебеларускі народы сход плануецца правесці ў першай палавіне лютага. Пачалі работу рэспубліканскі і рэгіянальныя арганізацыйныя камітэты, з заўтрашняга дня пачынаецца выбранне дэлегатаў. «Гэта павінны быць людзі, якія прадстаўляюць усе слаі і групы нашага насельніцтва, увесь беларускі народ. Так у нас было заўсёды, пачынаючы з 1996 года, калі мы правялі першы Усебеларускі з’езд», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Тады было таксама няпроста, добра помніце: нагняталася процістаянне, але мы змаглі аб’яднаць людзей і накіраваць энергію грамадства на карысць краіны. Шчыра кажучы, першы Усебеларускі народны сход быў прызначаны выратаваць сітуацыю ў той час, абараніць краіну, і ў гэтым яго гістарычная роля і сутнасць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Гэты орган прамога народаўладдзя адыграў важную ролю».

Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння, як і ў перыяд правядзення першага Усебеларускага народнага сходу ў 1996 годзе, далёка няпросты час для краіны, можа, яшчэ больш неадназначны. Бо такога знешняга націску Беларусь не зведвала ніколі. «У гэтым асаблівасць цяперашняга перыяду і цяперашняга Усебеларускага народнага сходу. Тады было, як я ўжо казаў, няпроста, але такога знешняга націску не было. Усе вялікія краіны былі заняты сваімі праблемамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Традыцыйна на Усебеларускім народным сходзе будуць падведзены вынікі пяцігодкі. Неабходна адкрыта сказаць аб тым, чаго дасягнулі, што не атрымалася і чаму, лічыць Прэзідэнт. Акрамя таго, дэлегатам трэба разгледзець Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, ацаніць тыя механізмы, з дапамогай якіх прапануецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў найскладанейшых знешніх умовах. «Мы добра разумеем, што геапалітычнае і эканамічнае процістаянне будзе нарастаць, ды і пандэмія ў бліжэйшы час нікуды не дзенецца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе навацыі, якія будуць прапаноўвацца на будучым Усебеларускім народным сходзе, абавязаны служыць адной мэце — беларусам і іх дабрабыту. Ніякіх рашэнняў, каб дагадзіць замежным «дарадчыкам» і іх тутэйшым прыхільнікам быць не павінна, звярнуў ён увагу.

«Вакол гэтых галоўных пастулатаў неабходна будаваць і канцэпцыю асноўнага даклада, і яго абмеркаванне, — сказаў Прэзідэнт. — Людзі павінны ад улады пачуць галоўныя напрамкі нашага развіцця на будучую пяцігодку і аналіз пройдзенага. І тыя два пытанні — эканамічнае і сацыяльна-палітычнае — павінны прагучаць. Нашы бачанне і прапановы ўдзельнікам сходу павінны быць канкрэтнымі і адлюстроўваць рэальныя праблемы і спадзявананні людзей. Нам не патрэбны адарваныя ад жыцця тэорыі. Патрэбен адказ на існуючыя запатрабаванні грамадства. Пры гэтым трэба вывучыць шырокі спектр меркаванняў нашых грамадзян».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу ў краіне арганізаваны шырокі грамадскі дыялог. У рэгіёнах, працоўных калектывах, ВНУ абмяркоўваюцца асноўныя напрамкі развіцця краіны. На месцах працуюць грамадскія прыёмныя, дзе кожны жадаючы можа выказаць сваё меркаванне і ўнесці прапановы па гэтых пытаннях.

«Сёння выказацца можа кожны. Гэта і ёсць плюралізм меркаванняў, неабходны для прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў, выбудоўвання эфектыўнага балансу паміж інтарэсамі дзяржавы і грамадства», — падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here