Паважаныя хрысціяне-католікі, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!

У календары нашага жыцця кожны год да нас прыходзіць свята Божага Нараджэння. Усемагутны Бог нарадзіўся сярод людзей як малое дзіця і ўвайшоў у гісторыю нашага існавання. Стаўшыся падобным да нас ва ўсім, апроч граху, Ён падзяліў лёс чалавека. Ужо ў нараджэнні Хрыста былі прадвешчаныя Яго смерць і ўваскрасенне, якое адчыняе кожнаму веруючаму жыццё вечнае.

Хрыстус нараджаецца не ў багатым палацы, а ў беднай стаенцы, бо ён кароль не матэрыяльнага багацця, а жыцця вечнага. Хрыстус агорнуты пяшчотнай любоўю клапатлівай маці Марыі і апекуна Юзафа, бо кожнае жыццё – гэта каштоўны Божы дар. Нараджэнне Хрыста вітаюць хоры анёлаў, бо Божае Дзіця прынясе збаўленне многім і Яго хвалу будуць праслаўляць у вяках. Яму паклоняцца тры каралі, бо распазнаюць, што Ён уладар найвышэйшы з усіх зямных валадароў і слухаць Хрыста – гэта вяршыня чалавечай мудрасці. Дзякуючы Божаму дару Хрыстус праз веру нараджаецца ў людскіх сэрцах і жыццё чалавека становіцца найпрыгажэйшым храмам, у якім Езус жадае прабываць.

У Святы вечар Божага Нараджэння могуць адбывацца сапраўдныя цуды. Каб гэтыя цуды сталіся, каб свята Божага Нараджэння сустрэць ва ўсёй глыбіні і прыгажосці, неабходна асэнсаваць і папрасіць прабачэння за нанесеныя крыўду і боль. Трэба зрабіць адпаведную кампенсацыю за ўчыненую несправядлівасць. Той, хто перажыў боль і несправядлівасць, няхай зробіць крок у напрамку прабачэння. Гэта адзіная дарога да еднасці і гарманічнага развіцця ў нашых сем’ях, у нашым грамадстве. Іншага шляху няма.

Узлюбленныя прыхаджане, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Ад шчырага сэрца жадаю кожнаму быць здольным будаваць мір і згоду, якой так моцна чакае Езус Хрыстус. Кожнага, хто шчыра шукае і прагне Бога, віншую са святам Божага Нараджэння і новым 2021-м годам.

Кс. Міхаіл Цвячкоўскі, кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння святочныя службы будуць узначальвацца наступным чынам:

24 снежня (чацвер) святая Імша ПАСТЭРКА а 22.00.

25 снежня (пятніца) Урачыстасць Божага Нараджэння. Святая Імша а 9.00, 11.00, 18.00.

 

 

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here