Нагрудны знак  “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” атрымала мастацкі кіраўнік народнай студыі эстраднай песні “Срэбраная трэль” гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Нэлі Амбарцумян.

Неардынарны педагог добра вядомая ў Жодзіне. Менавіта яна з’яўляецца заснавальнікам і бяззменным мастацкім кіраўніком калектыву, вядзе актыўную творчую працу, прымае ўдзел у арганізацыі гарадскіх і абласных мерапрыемстваў. Яе выхаванцы заўсёды з гонарам прадстаўляюць горад на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях і конкурсах у Беларусі, Расіі, Украіне, Італіі, Грузіі, Румыніі, Латвіі, Германіі, Арменіі, Балгарыі, неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і ўладальнікамі Гран-пры.

Нэлі Амбарцумян – аўтар і ініцыятар шматлікіх культурна-масавых гарадскіх мерапрыемстваў. Сярод іх штогадовыя калядныя праекты: “Вечар рамансаў”, “Карнавал”, “Калядны баль”, дзіцячыя мюзіклы “Рэпка” і “Белая птушка”, а таксама першыя сольныя канцэрты салістаў студыi Валянціны Паўлавай, Кацярыны Лушчык, Мікіты Камадзея. Многія вучні Нэлі Амбарцумян выбралі творчую прафесію, у якой дасягнулі значных поспехаў. Вераніка Пляшкевіч – знакамітая актрыса тэатра і кіно; Яўген Літвінковіч – папулярны артыст украінскай эстрады; Нара Гаспаран – прадзюсер, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык, прадстаўнік Сусветнай асацыяцыі выканальніцкіх мастацтваў у Беларусі (WAPA), член журы міжнароднага класа; Ганна Валкавец – тэлевядучая канала “АНТ”; Кацярына Худзінец – джазавая спявачка; Кацярына Пузанкевіч і Кацярына Лушчык – кіраўнікі ўласных вакальных студый.

Сваім стаўленнем да працы і людзей, узорнымі вынікамі шматгадовай працы Нэлі Патарыкаўна заслужыла аўтарытэт і павагу сярод калег, удзельнікаў студыі і іх бацькоў.

Мы віншуем таленавітага чалавека з высокай узнагародай!

Лiлiя  IСКРА

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here