Некалькі год запар моладзь у Дзень роднай мовы выходзіць на вуліцы Жодзіна, дзе сустракае жыхароў з крэатыўнымі пытаннямі. Вось і ў гэты раз дзяўчаты з Моладзевага цэнтра правялі забаўляльна-адукацыйную акцыю.

Яны прапанавалі людзям узгадаць значэнне некаторых беларускіх слоў і атрымаць за гэта салодкі прыз – цукерку з беларускай назвай “Знічка”.

Акцыя праводзілася ў час, калі аўтазаводцы вярталіся з работы, таму  атрымалася, што менавіта з імі мы і размаўлялі.

Уладзіслаў, працуе электраманцёрам, яму дасталася слова сцежка:

– На жаль, я не ведаю гэтага слова. Беларускую мову вывучаў толькі ў школе. Але магу сказаць пару слоў: “Вось гэтыя прыгожыя кветкі  – для дзяўчыны”.

Аня слова цуд пераклала, не задумваючыся, – «чудо»:

– Я разумею родную мову, магу без праблем гаварыць на ёй. Гэтыя веды мне далі ў школе. Я люблю чытаць беларускія кнігі, часопісы, газеты.

Ала адразу адказала, што раніца – гэта «утро»:

– Я ведаю, што 21 лютага адзначаецца  Дзень беларускай мовы. Акцыя добрая. Я вывучала родную мову ў СШ № 2, разумею яе, ужываю ў размове. Дзякую, мне было цікава.

Дзмітрый адразу адказаў, што гузік – гэта «пуговица»:

– Ужываю беларускія словы часта. Яны бываюць больш трапнымі і каларытнымі за рускiя. Чытаю газеты: ”Жодзінскія навіны” і «Жодинские вести», таксама казкі дзіцяці.

А яшчэ ў Дзень роднай мовы ў некаторых жодзінскіх кавярнях можна было за правільны адказ атрымаць бясплатную каву, зніжку альбо падарунак.

Падрыхтавала Лілія АЛЯХНОВІЧ

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here