Пагутарыць па-беларуску, пачаставацца, дазнацца пра нешта новае і цікавае сюды прыйшлі чытачы бібліятэкі, навучэнцы прафесійнага ліцэя, самадзейныя артысты і нават паэты і пісьменнікі.

Сустракалі гасцей гаспадар і гаспадыня ў нацыянальных касцюмах. Праверыць і пашырыць веданне роднай мовы госці бібліятэкі  змаглі падчас цікавых інтэлектуальных гульняў, дзе трэба было растлумачыць сэнс рэдкіх беларускіх слоў. Песнямі парадавалі прысутных самадзейныя артысты ансамбля “Калінушка”.

Пра сваю творчасць захапляльна расказалі паэтэса Мінскага абласнога аб’яднання кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Лідзія Жытко-Зянькова, жодзінскі пісьменнік Віталь Жураўскі і паэтэса Ірына Хілюціч. Яны чыталі вершы, адказвалі на пытанні прысутных.

Усе ўдзельнікі сустрэчы змаглі адведаць квасу і баранак, абмеркаваць кнігі, якія спадабаліся, сфатаграфавацца на памяць.

А яшчэ ў бібліятэцы да Дня роднай мовы была падрыхтавана выстава «Дзецям-беларусам». Яна знаёміць маленькіх чытачоў з лепшымі творамі айчынных аўтараў. Тут можна знайсці казкі, аповесці і апавяданні, якія зацікавяць дзяцей ужо з першых старонак. Частка экспазіцыі прысвечана творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.

Таксама на спецыяльна абсталяваным выставачным стэндзе (мальберце ў форме палітры) размешчана міні-выстава – арт-палітра «Мастак, якога абраў час». Яна прысвечана Міхаілу Савіцкаму – жыва-пісцу, педагогу, грамадскаму дзеячу, народнаму мастаку СССР, Беларусі, першаму сярод дзеячаў нацыянальнай культуры Герою Беларусі (2006).

Лілія АЛЯХНОВІЧ

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here