За апошнія гады эканоміка Беларусі, маладой, суверэннай дзяржавы, якая праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку, паднялася на новы ўзровень. Дзякуючы працавітаму беларускаму народу, у нас выпускаюцца самазвалы БЕЛАЗ, трактары «Беларусь», матацыклы, веласіпеды, тэлевізары, якасная тканіна, трыкатажныя вырабы. Асноўнай каштоўнасццю краіны з’яўляецца чалавек, і якім будзе гэты чалавек – такім будзе і будучыня краіны. І кожны грамадзянін можа ўнесці свой уклад у далейшы росквіт нашай Радзімы.
Святочны канцэрт “Зроблена ў Беларусі”, які прайшоў у Цэнтры культуры і адпачынку, распачаў Аляксандр Рулькевіч, намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінаблвыканкама, які звярнуўся да прысутных і ўручыў узнагароды. Словы падзякі за плённую працу выказаў старшыня Жодзінскага гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі.
За значны асабісты ўклад у правядзенне грамадска-палітычных мерапрыемстваў у Мінскай вобласці ўзнагароджаныя:
Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў – Сяргей Афанасенкаў, майстар службы эксплуатацыі Смалявіцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Барысаўскае вытворчае ўпраўленне».
Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: Таццяна Краўцэвіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама; Таццяна Грышчанка, настаўнік пачатковых класаў СШ № 8; Галіна Ляпяўка, сацыяльны педагог Гімназіі № 1.
Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены: Людміле Курбанавай, галоўнаму рэдактару газеты «Жодзінскія навіны»; Марыне Кухто, начальніку аддзела загса гарвыканкама; Любові Радашкевіч, намесніку начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама; Людміле Сахаравай, першаму сакратару гарадской арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі; Наталлі Судаковай, загадчыку ДУА “Яслі-сад № 22”; Наталлі Сушко, старшыні гарадскога Савета дэпутатаў.
Да гасцей свята звярнулася старшыня гарсавета, старшыня гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Наталля Сушко. Яна павіншавала ўсіх з узнагародамі і пажадала поспехаў у грамадскай і прафесійнай дзейнасці.
Многае зведала наша беларуская зямля, але засталася незалежнай, самастойнай. Яна мае багатую гісторыю, культуру, мову. І калі мы – сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, мы будзем клапаціцца пра тое, каб захаваць гэтыя багацці.
“ЖН”