Па традыцыі абласны этап выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладного мастацтва “Калядная зорка” зноў прайшоў у СШ № 8, дзе для гэтага створаны ўсе ўмовы. На гэты раз было прадстаўлена больш за двесце ўнікальных, вытанчаных работ розных накірункаў дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці. Усе яны вытрымалі сур’ёзны адбор у сваіх рэгіёнах. 

Удзельнікі “Каляднай зоркі”.
Удзельнікі “Каляднай зоркі”.
“Падарунак ад Зюзі” (Жодзіна).
“Падарунак ад Зюзі” (Жодзіна).
Бацік (Жодзіна).

Вітала гасцей горада загадчык аддзела па адукацыі, спорце і турызме гарвыканкама Вольга Галабародава, якая адзначыла высокі ўзровень мерапрыемства, яго прэстыж і зацікаўленасць юных майстроў і іх настаўнікаў ва ўдзеле ў рэспубліканскім праекце.

Настольная лампа. Бацік (Жодзіна).
Сімвал года ў цэнтры ўвагі.
Цацкі на елку сваімі рукамі.
Цацкі на елку сваімі рукамі.
Мышыны кароль (Жодзіна).
Маленькі прынц.

На выставе можна было ўбачыць елачныя цацкі, ялінкі ўсіх колераў, распісныя шары, навагоднія падарункі з розных матэрыялаў. Шырока былі прадстаўлены вырабы ў тэхніцы выцінанкі, саломапластыкі, мастацкага роспісу тканіны, керамікі, вышыўкі, ткацтва, габелена, аўтарскай лялькі, мяккай цацкі. Галоўным героем рукатворнага хараства стала, безумоўна, мышка – сімвал 2020 года.

Ручны роспіс адзення.
Ручны роспіс адзення.
Многа было вырабаў з саломкі.

Жодзіна на конкурсе прадстаўлялі Гімназія № 1, СШ № 2, 4, 5, 8, 9, Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі.

Трыпціх “Каляда”.
Лялькі-мышкі ў тэхніцы “Цільда”.
Працуе журы.
Працуе журы.
Працуе журы.
Працуе журы.

Сёння мы ўжо ведаем вынікі, і можна зрабіць вывад: Міншчына багатая на таленты. З мноства творчых работ з усіх рэгіёнаў прысталічнай вобласці на рэспубліканскі этап журы адабрала каля сотні экспанатаў. І, што прыемна, сярод іх ёсць работы таленавітых жодізнцаў: з 32 пяць адабраны на рэспубліканскі этап конкурсу. Іх выканалі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Святы і традыцыі” (кіраўнік – Галіна Папавіцкая),  “Тэкстыльныя фантазіі” (Наталля Караленка) Гімназіі № 1, аб’яднання па інтарэсах “Руколепие” (Анастасія Канавалава),  “Хобі-лэнд” (Таццяна Міхаленя), “Мара” (Валянціна Чушава) Цэнтра творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі.

Каляда па-беларуску.

“Калядная зорка” – сапраўднае свята і любімы праект юных майстроў, які дае магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, паказаць вырабы і быць ацэненым прафесійным журы. Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя працы рэспубліканскай выставы-конкурса будуць прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ў рамках дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей.

Вось такі снегавік.
Вось такі снегавік.

Лілія АЛЯХНОВІЧ

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here