Віншавальныя лісты ад імя Папы Рымскага і генерала ордэна айцоў марыянаў атрымаў адзін з самых сталых каталіцкіх святароў  Беларусі – Юзэф Пятушка, які адзначыў у гэтыя дні 70 год манаскага служэння. Зараз ксёндз жыве  ў Жодзіне.

Уручэнне высокай награды адбылося 15 жніўня, падчас  ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў санктуарыі  Маці Божай Фацімскай. Парафія Жодзіна шчыра павіншавала ксяндза Юзэфа Пятушку з гэтым юбілеем.

Пробашч парафіі а.Міхаіл Цвячкоўскі ўручыў Юзэфу Пятушку віншавальныя лісты ад імя Папы Рымскага і генерала ордэна айцоў марыянаў.

Нарадзіўся Юзэф Пятушка 14 мая 1931 года ў Росіцы, у 1949 годзе прыняў манаскія абеты і адразу пайшоў да марыянаў (каталіцкая ордэнская супольнасць марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі). Па прафесіі Юзэф Пятушка – гісторык і тэолаг, вучыўся ў Польшчы, працаваў у Расіі, Беларусі і Польшчы. Кожны год  жыцця ксяндза Юзэфа Пятушкі — гэта свая старонка, годная для ўспамінаў.

Святара ведаюць і паважаюць каталікі, вернікі іншых канфесій і нават няверуючыя людзі ў шматлікіх гарадах і краінах. У Барысаве ксёндз Юзэф Пятушка працаваў з жніўня 1989 года. Гэты горад ён называе «самым асноўным» у сваім жыцці.

Цяпер ён ужо на пенсіі, але працягвае малітвай падтрымліваць вернікаў.

 Лілія АЛЯХНОВІЧ

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here