Мабыць, няма ўласнай бібліятэкі, дзе не было б томіка с пазнаваемай абрэвіятурай “ЖЗЛ”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” таксама выпусціла серыю “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”.

Менавіта ёй прысвечана выстава ў гарадской бібліятэцы.

– Гэта папулярная і прэстыжная серыя біяграфічных кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”, яго візітная картка, – расказала бібліятэкар Ірына Кумагерчык. – Хачу адзначыць, что кнігі зацікавілі нашых чытачоў, бо мы хочам сёння больш ведаць біяграфіі знакамітых беларусаў, больш прадстаўляць той час, калі яны тварылі. Думаю, жодзінцаў зацікавяць кнігі пра Францыска Скарыну, Якуба Коласа, Янку Купалу, Івана Шамякіна і іншых беларусаў. Ёсць творы і пра сучаснікаў. Напрыклад, “Маэстра Міхаіл Фінберг: жыццёвая рапсодыя”, “Мікалай Чаргінец. Асоба. Час. Лёс: аповесці жыцця, успаміны, інтэрв’ю”.

 

Лілія АЛЯХНОВІЧ

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here