У сховішчы ведаў шануюць і паважаюць родную мову. І ў знакавы дзень тут адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў. Тэатр ценяў прадставіў ўсім аматарам кнігі спектакль “Яблынька і хлопчык”. А яшчэ кожны, хто прыйшоў ў бібліятэку, змог прыняць ўдзел у конкурсах, паслухаць вершы, пачытаць беларускую прэсу і зрабіць здымак у фотазоне.

У гэты дзень у Жодзіна прайшло яшчэ немала мерапрыемствам на тэму роднай мовы.

Школы. Тут амаль паўсюду прайшлі чытанні вершаў, выставы. Напрыклад, у СШ № 8 размаўлялі па-беларуску не толькі на ўроках роднай мовы, але і на перапынках. Тут можна было сустрэць дзяцей ў нацыянальных касцюмах, завітаць на выставу твораў беларускіх аўтараў у бібліятэку.

“Світанак”, каб адзначыць гэтае свята, запрасіў сваіх работнікаў на дзень беларускай кухні ў сталовую, дзе галоўным блюдам сталі ўсімі любімыя дранікі. А кавярня “Кава Шале” прадставіла сваім кліентам, якія зрабілі заказ па-беларуску, зніжкі на 15 адсоткаў.

Рэдакцыя таксама падтрымала ініцыятыву: мы размаўлялі па-беларуску. І на гэтым мой беларускамоўны дзень не скончыўся. На прыканцы работы чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Вяртаючыся дадому, я сустрэла ля крамы “Суседзі” супрацоўнікаў Маладзёжнага цэнтра: яны прапанавалі прахожым дастаць са скрынкі карткі з беларускімі словамі і перакласці іх. За правільны адказ – салодкі прыз.

І жодзінцы – маладыя і старыя, радаваліся, як дзеці, і гарнарыліся, што знаюць адмыслоўныя беларускія словы, што не згубілі свае веды.

Лілія АЛЯХНОВІЧ

 

 

 

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here