На выставе можна было ўбачыць елачныя цацкі, ялінкі ўсіх колераў, распісныя шары, падарункі да Новага года з розных матэрыялаў. Уся гэта прыгажосць выканана ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: тут і выцінанка, і саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарская лялька, мяккая цацка.

Па традыцыі абласны этап конкурсу праводзіцца ў СШ № 8, дзе для гэтага створаны ўсе ўмовы. У гэтым годзе права адкрыць выставу было прадстаўлена 4 “А” класу – уладальніку Гран-пры школьнага конкурса “Сузор’е талентаў”.

Ужо вядомыя вынікі абласнога этапа рэспубліканскай выставы “Калядная зорка”, па якіх можна зрабіць вывад: Міншчына багатая на таленты. З творчых работ сталічнай вобласці, а іх было каля 300, на рэспубліканскі этап журы адабрала каля сотні экспанатаў. І што прыемна, сярод іх ёсць вырабы юных жодізнцаў.

З 37 лепшых работ, прадстаўленных на выставу ад нашага горада (удзельнічалі Гімназія № 1, СШ № 5, 8, 9 і ЦТТЭДіМ), пяць  будуць выстаўлены ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Гэта работы вучняў СШ № 5, 8, Гімназіі № 1.

Як адзначыла начальнік аддзела по адукацыі, спорце і турызме гарвыканкама Вольга Галабародава, якая прысутнічала на выставе, “Калядная зорка” – сапраўднае свята і любімы праект юных майстроў, які дае магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, паказаць вырабы і быць ацэненым професійным журы. Работы цікавыя, таленавітыя і, што галоўнае, зроблены з душой”.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях “Калядная зорка”, “Новогодняя елка”, “Елочная игрушка”, “Сувенир-подарок”, “Новогодняя открытка”, “Рождественская композиция”, “Зима в Беларуси”, “Зимний спорт”, “Новогодний персонаж”, “Арт-объект”, “Новогодний костюм” і “Волшебные картинки”. Мэты выставы – развіцце і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне народных традыцый.

Работы захапляюць бязмежнай дзіцячай фанта-зіяй, багаццем ідэй і адвагай аўтараў. Каб зрабіць незвычайная рэчы, яны выкарыстоўвалі разнастайныя падручныя матэрыялы: ад бутэлькавых коркаў і саломкі да шышак, галінак дрэў, гліны, другіх прыродных і штучных матэрыялаў.

Пры выстаўленні адзнак журы ўлічвала многа момантаў, у тым ліку прысутнасць у вырабах народных традыцый, выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій, кампазіцыйнае рашэнне, арыгінальнасць ідэі, незвычайны светапогляд на навакольную рэчаіснасць.

Безумоўна, конкурс уражвае. Усе, хто пабываў на “Каляднай зорцы”, адзначылі, што ў зале панаваў дух творчасці, казкі і рукатворнага цуда, а яшчэ – добрага навагодняга настрою.

Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя дзіцячыя вырабы рэспубліканскага конкурсу будуць прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ў рамках дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей.

Лілія ІСКРА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Копирование возможно только с письменного разрешения редакции.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here