З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў горадзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і інспектар групы прапаганды і навучання месцы для правядзення прафілактычнай работа выбралi шматлюдныя – прыпыначныя пункты, салон аўтобуса, аўтастанцыя і чыгуначны прыпынак.

Актывісты расказвалі жыхарам пра шкоду курэння. Пра тое, чым можа скончыцца ланцужок «выпіў-закурыў». Бо ні для каго не сакрэт, што менавіта па гэтай прычыне адбываецца большасць пажараў. Жадаючыя маглі прыняць удзел у віктарыне: моладзь падрыхтавала выказванні вядомых людзей пра шкоду курэння, якія трэба было завяршыць, з чым многія справіліся на выдатна і атрымалі заслужаныя прызы.

Падчас правядзення акцыі начальнік гарадскога аддзела па НС Васіль Кравец выступіў у працоўным калектыве вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Колермет». Галоўны пажарны горада расказаў пра становішча с пажарамі ў Жодзіна. Нагадаў, як засцерагчы сябе ад бяды. Прывёў рэальныя прыклады.

Закранулі і такія актуальныя пытанні, як выкананне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячэй і электраабсталявання, неабходнасць устаноўкі ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Кiрыл ПАШКЕВIЧ

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Копирование возможно только с письменного разрешения редакции.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here