Дзіцячы сад – не проста этап у жыцці дзіцяці, гэта адзін з першых значных крокаў на шляху да самастойнасці. Дадзены факт нельга не ўлічваць. А таму важна, каб дзіця хадзіла туды з задавальненнем. Што для гэтага трэба? Аб гэтым наш праект, у ходзе якога мы знаёмімся з вопытам работы ўстаноў да-школьнай адукацыі Жодзіна. Сёння наша гутарка з загадчыцай яслямі-садам № 22 з санаторнымі групамі “Чароўны”  Наталляй Судаковай. Дашкольная ўстанова рэалізуе адукацыйны праект, прысвечаны Беларусі і роднай культуры.

Далучаць дзяцей да культуры і роднай мовы свайго народа ў дзіцячым садку № 22 імкнуцца разнастайнымі метадамі. Тут кажуць пра ўнікальнасць гісторыі Беларусі і кожнай сям’і. І, вядома, выхоў-ваюць усведамленне ўласнай непаўторнасці і значнасці кожнага чалавека, які жыве на зямлі.

Вось што расказала загадчыца ўстановы:

– Будучыня роднай Беларусі, малой радзімы, кожнага з нас залежыць ад падрастаючага пакалення – яго арыенціраў і выхавання. Таму, арганізуючы свой адукацыйны праект, мы вырашылі, што ён будзе прысвечаны Беларусі і беларускай культуры.

– Каб зразумець душу продкаў, неабходна ведаць нашы карані, мінулае і сучаснасць. Для сёняшніх дзяцей гэта магчыма толькі праз пазнанне гісторыі і культуры, музыкі і мовы, – лічыць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Кацярына Немчанка.

– Як адбываецца адукацыйны працэс?

– Амаль год таму ва ўстанове прыдумалі і наладзілі мерапрыемства “Пакажу казку на беларускай мове”, – расказвае Наталля Судакова. – Дзяцей старэйшай групы матывавалі так: “Самыя маленькія нашы выхаванцы чакаюць казку, якую на беларускай мове ім павінны былі паказаць акцёры, але яны захварэлі. Што ж цяпер рабіць?”. І старэйшыя дзеці адгукнуліся: “А мы пакажам!” І закруцілася… Дзеці выбіралі казку, рабілі рэквізіт, афішы, падбіралі музыку, вучылі ролі на беларускай мове і затым ўдзельнічалі ў прадстаўленні, якое прайшло на выдатна.

Каб у поўнай меры развіць свой адукацыйны праект, Кацярына Немчанка вывучае культуру Беларусі, а таксама карыстаецца вопытам спецыялістаў і калег.

– Наколькі мне вядома педагогі ўстановы  пачалі ствараць адмысловыя беларускія лялькі. Для чаго?

– Справа ў тым, што, працуючы з выхаванцамі, педагогі ўжываюць беларускія словы, чытаюць казкі на беларускай мове, загадваюць загадкі. А калі ў групе з’яўляецца лялька ў нацыянальным касцюме, дзеці разумеюць, што цяпер размаўляем толькі на роднай мове. Гэта адбываецца ненадакучліва, арганічна, і, думаецца, вынік павінен быць.

Беларускі кірмаш

У я/с №22 прыдумалі і правялі “Беларускі кірмаш”. Тут было вельмi цікава. Дзеці і выхавацелі размаўлялі і спявалі на беларускай мове, а яшчэ яны танцавалі і гулялі, адгадвалі загадкі і забаўляліся. Кожны госць свята мог стаць удзельнікам, а таксама набыць разнастайныя прысмакі і дэкаратыўныя вырабы.

Лілія ІСКРА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Копирование возможно только с письменного разрешения редакции.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here