Паэтычны баль, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбыўся ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

Вядучымі мерапрыемства былі героі камедыі Я.Купалы “Паўлінка” – Агата і пан Быкоўскі. Распачаўся баль беларускім народным танцам “Кадрыль”. Не абышлося і без песень, вершаў і прыпевак. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны наступныя выпрабаванні па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа: казка “Ноч, калі папараць цвіце”, “Блытанка”, “Пазнай героя”, інсцэніроўка верша Я.Коласа “Вясна”, віктарына па творчасці паэтаў-юбіляраў. У заключэнне юбілейнага вечара Агата з панам Быкоўскім арганізавалі «Літаратурную польку».

Цікава, што ўсе ролі выконвалі супрацоўнікі бібліятэкі. І бліскуча справіліся з задачай!

Падрыхтавала Лілія ІСКРА

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here