15 января 2018 года 80 лет со дня образования Минской области

Гимн Минской области

Міншчына

 

музыка Алены Атрашкевіч

словы Васіля Жуковіча

Край наш легендарны, ты непараўнаны,

Шчодры Нарачанскаю красой.

Веліччу сталіцы нашай гераічнай,

Дзіўнага Заслаўя даўніной.

 

Міншчына ‑ ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.

 

Беражэм Купалы, Коласа Радзіму,

Запаведзь народных змагароў.

3 намі светлы геній юнага Максіма,

Спадчына вялікіх «Песняроў».

 

Міншчына ‑ ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.

 

Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,

Заставайся вечна маладой.

Родная старонка наша дарагая,

Ты наш лёс і песня i спакой.

 

Міншчына ‑ ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.