Жодзінцы далучыліся да спартыўна-адукацыйнага праекту “Беларусiяда” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Ён ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных спартыўных гульнях.

У сярэдняй школе № 9 адбыўся семінар-практыкум з кіраўнікамі фізічнай культуры, дырэктарамі школ і прадстаўнікамі фізкультурна-спартыўных клубаў. Было вырашана, што ў кастрычніку на стадыёне “Тарпеда” правядуць першую “Беларусіяду” сярод школьнікаў.

У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя спартыўныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці:“Лапта”– актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; “Два агні” – рухавая забава з мячом па прынцыпе “выбівалаў”;“Дзень-ноч”, “Рыбакі” – спаборніцтвы на хуткасць; “Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; “Перацяжкі”, “Пацяг” – сілавыя відовішчы з традыцыйнымі правіламі; “Пекар” – спаборніцтва, якое патрабуе і меткасці, і спрыту, і кемлівасці; “Стральба” з рагаткі – спаборніцтва на меткасць.

Мэта праекта – развіцце масавага фізкультурна-спартыўнага руху, накіраванага на агульную фізкультурную адукацыю, аздараўленне, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Падрыхтавала Аляксандра СЧАСНОВІЧ

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here