Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое праходзіць штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна яно праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. ХХІV Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе адзначаўся ў старажытным горадзе Полацку, з якога ў 1994 годзе і пачалася традыцыя ўшанавання друкаванага слова на дзяржаўным узроўні.

З нагоды свята нацыянальнага пісменства ў Жодзінскай гарадской бібліятэцы арганізавана кніжная выстава,  прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Сярод шматлікіх выданняў аблівую цікавасць выклікае альбом “З глыбіні стагоддзяў… Скарбы музеяў Мінскай вобласці”.  Унікальнае выданне падрыхтавана па замове Мінскага аблвыканкама ў сталічным выдавецтве “Рыфтур-прынт”, якое спецыя-лізіруецца на выпуску літаратуры пра славутыя мясціны нашай краіны, і выйшла пад патрантажам Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Чым гэта кніга адметная і чаму яна зацікавіць мясцовага чытача?

Спачатку трэба адзначыць, што ў фондах музеяў Мінскай вобласці захоўваецца свыш 350 тысяч прадметаў толькі асноўнага фонду, якія прадстаўляюць вялікую каштоўнасць для нашчадкаў. А колькі дапаможных прадметаў? Не злічыць. Таму ў каталог увайшлі самыя каштоўныя музейныя экспанаты з 11 калекцый: “Археалогія”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Культавыя рэчы”, “Мемарыяльныя рэчы”, “Музычныя інструменты”, “Рэчавыя помнікі”, “Скарбы”, “Кнігі”, “Сфрагістыка”, “Фалерыстыка”, “Шкло, кераміка”.

На раўне з вядомым музеям-запаведнікам у Нясвіжы, першымі стваральнімі якога былі князі Радзівілы, ці музеем старажытнага Лагойска, дзе пачатак калекцыі паклалі графы Тышкевічы, у выданні прадстаўлены і Жодзінскі краязнаўчы музей. У дзвюх рубрыках прадэманстраваны рарытэты з Жодзіна. Дарэчы, усяго ў альбоме паказаны экспанаты фондаў 20 дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці.

Сярод рэдкіх рукпісных і друкаваных кніг вылучаеца “Часаслоў” з  маскоўскай друкарні, даціраваны першай паловай 19 стагоддзя. У гэтага выдання цікавая гісторыя. Старадрук быў падораны Жодзінскаму музею супрацоўнікамі брэсцкай мытні, якія спынілі спробу кантрабандыстаў таемна пераправіць гэты друкаваны рарытэт праз мяжу.  

Другі раздзел, у якім таксама апавядаецца пра здабытак жодзінскага музея, носіць назву “Сфрагістыка”. Гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пячатак. Вось тут можна ўбачыць знойдзенае жодзінскімі краязнаўцамі бронзавае клішэ экслібрыса з манаграмай невядомага уладальніка, вырабленае ў 18 стагоддзі.

Выстава стане карыснай для тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай беларускага народа. Да таго ж вельмі прыемна бачыць у грунтоўных выданнях і жодзінскія гістарычныя сляды.  А гэта служыць яшчэ адным пацверджэннем той вялікай працы, якаую робяць супрацоўнікі культурных устаноў Жодзіна.

Віталь Жураўскі

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here