13 мая ў касцёле Маці Божай Фацімскай адбудзецца святкаванне 100-годдзя аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Наша размова з пробашчам святыні Міхаілам Цвячкоўскім МІС аб урачыстасці, якая адбудзецца ў каталіцкай святыні.

– Аб’яўленні Божай Маці ў Фаціме (Партугалія) ў 1917 годзе сталі адным з найбольш значных падзей ХХ стагоддзя і сучаснага свету.Фацімскае пасланне Марыі – гэта найперш пасланне народам Усходняй Еўропы, у тым ліку і нашай краіне, якая ўваходзіла ў склад былой Расійскай Імперыі. Маці Божая, якая явілася тром пастушкам, сказала: «Маліцеся за Расію». Дзеці нават не зразумелі, хто такая Расія. Яны думалі, што гэта асоба. І толькі пазней даведа-ліся, што гэта краіна. І сапраўды, трагедыі, няшчасці XX стагоддзя, у тым ліку ў галіне свабоды веравызнання (цягам трох пакаленняў касцёл быў цалкам зруйнаваны, людзі выкінулі Бога з свайго жыцця) – усе гэтыя наступствы мы адчуваем да сённяшняга дня. Марыя прадбачыла гэта, і таму 100 гадоў таму ў далёкай Фаціме дала нам новую на-дзею, у тым ліку на духоўнае адра-джэнне. Дэвіз года, які распачаўся: «Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання».

– Як здарылася, што святыня жодізнскіх католікаў атрымала такую назву?

–  Калі пачынае будавацца храм, то ўзнікае пытанне: як яго назваць? Звычайна святар прымае такое рашэнне, прадстаўляе яго біскупу, які і зацвер-джвае яго. У нас было трохі інакш. Такое пытанне задалі Ганне Ржэуцкай, калі яна ў маі 1992 года прыйшла ў гарвыканкам, каб зарэгістрыраваць святыню. Яна не разгубілася, адкрыла каталіцкі каляндар, дзе май быў асвечаны імем Маці Божай Фацімскай. Пасля гэту назву за-цвердзіў біскуп.

– Колькі касцёлаў у Беларусі носяць такую ж назву, як наш?

– Такіх касцёлаў няшмат: ёсць у Баранавічах, у Шчучыне, у Віцебскай вобласці. І я цешуся, што менавіта ў нашай парафіі – цэнтр святкавання. Вельмі ўдзячны ўладам горада, што зацвердзілі наш план, падтрымалі.

– Што будзе адбывацца ў Жодзіне 13 мая, пад час святаў?

– У гэты дзень урачыстую Святую Імшу ў нашай парафіі ўзначаліць Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Папярэджваць парафіяльную ўрачыстасць будзе дзень адарацыйнай малітвы. Так, як раней узгадвалі, 12 мая (пятніца) запрашаем на паўгадзінную адарацыю ўсёй сям’ёй.

На святы запрошаны ксяндзы і сёстры з усёй Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі. Таксама будзем вельмі рады бачыць суседніх святароў і вернікаў розных канфесій, як на імшы, так і на ўсіх касцёльных мерапрыемствах. У тым ліку і на канцэрце а 17 гадзіне, які адбудзецца на сцэне парка культуры і адпачынку. Упершыню ў гісторыі парафіі хочам зрабіць святкаванне на тэрыторыі касцела, дзе гасцей будуць чакаць розныя сямейныя гульні, а таксама плоў, уха. Зпрашаем усіх!

Лілія АЛЯХНОВІЧ

 

 

 

image_pdfСоздать PDFimage_printВерсия для печати

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here