Першая сустрэча-ўспамін «Ад калыскі і калыханкі…» была прызначана ўзаемаадносінам маці і дзіця. Каб разважаць на гэту тэму больш аб’ёмна, прысутныя здзейснілі гістарычнае падарожжа ў мінулае з яго традыцыямі выхавання дзяцей, а таксама ў мінулае моўнай, песеннай і фальклёрнай культуры.

На сустрэчу былі запрошаны сама-дзейныя артысты аматарскага аб’яднання «У кругу сяброў», настаўнікі СШ№9 Алена Салаўёва, Тамара Шарамет, Святлана Мініна з вучнямі. Сярод гасцей былі і маладыя маці з дзецьмі. Да мерапрыемства спецыяльна была падрыхтавана фотавыстава копій фотаздымкаў канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзя. Было вельмі цікава разглядваць людзей розных саслоўяў ў каларытных нацыянальных касцюмах, або гарадскіх моднікаў.

Практычныя парады з сямейнага вопыту дала ўсім прысутным Ніна Астапковіч, якая выхавала      трое дзяцей. Яна таксама прынесла цікавыя сямейныя фотаздымкі. Пытанне ставілася так: што можна ўзяць з яе сямейнага вопыту і выкарыстаць у сучасным жыцці.

Адзін з важных момантаў выхавання – гульні, якія паляпшаюць фізічную форму дзіцяці, спрыяюць развіццю псіхікі, трэніруюць маторыку і спрыт. На вечарыне дзеці маглі гуляць, слухаць калыханкі і пацешкі, разгадваць загадкі, удзельнічаць у выкананні “Лявоніхі” з дапамогай шумавых музычных інструментаў разам з гуртам “У кругу сяброў”.

На вечарыне сваім вопытам выхавання дзяцей падзяліліся і маладыя семьі, а ўсе – сталі удзельнікамі майстар-класа па вырабу цацкі на памяць.

У канцы сустрэчы гасцей чакаў пачастунак цукеркамі і гарбатай.

Так якімі словамі вы дамовілі бы выраз: “Ад калыскі і калыханкі…”

Лілія АЛЯХНОВІЧ

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here