Вось и дачакаліся шматлікія жодзінскія аматары футбола пачатку новага сезона. Матчам у гасцях супраць наваполацкага “Нафтана” аўтазаводцы ў суботу 29 сакавіка стартуюць у 24-м чэмпіянаце Беларусі па футболе.

Заняўшы ў мінулым годзе даволі высокае пятае месца, тарпедаўцы сваёй гульнёй значна ўзнялі планку патрабаванняў да сябе. І цяпер, вобразна кажучы, у нашай каманды не існуе іншага шляху, чым вышэй узняцца па турнірнай лесвіцы чэмпіянату, а гэта азначае заняць месца не ніжэй за мінулагодняе. Але зразумела, заўзятараў футбола, на маю думку, задаволіць толькі барацьба за медалі. І трэба адзначыць, шансы ў нашых землякоў ёсць. Аб гэтым сведчыць амаль поўнае захаванне асноўнага складу таго года, толькі Анры Хагуш пакінуў наш клуб не па жаданню трэнерскага штаба. Да таго ж “Тарпеда-БелАЗ” здолеў правесці неблагую селекцыю. Так, лінію атакі ўзмацнілі добра вядомы па выступленнях за БАТЭ Арцём Канцавы і ўкраінскі легіянер Руслан Івашка, і зараз у распараджэнні Ігара Крыушэнкі пяць рознапланавых форвардаў. Рады паўабаронцаў папоўніў Сяргей Казека, а лінію абароны – Сяргей Сасноўскі, Юрый Каламыц і Ігар Бурко. Будзем спадзявацца, што наяўнасць вопытных і майстравітых гульцоў прыдасць стабільнасці і ўпэўненасці дзейнасці ўсёй каманды і гэта з’явіцца дадатковым плюсам. Так што мары аб медалях не беспадстаўныя, больш за тое, іншага шанса можа і не быць, але, зразумела, мяч круглы, поле роўнае, сезон длінны і ўсё можа быць. Толькі вось па вясне ўсе заўзятары футбола мараць аб лепшым, жодзінцы не выключэнне.

Ну а цяпер аб апошніх навінах каманды. У нядзелю 23 сакавіка нашы землякі памераліся сіламі на сваім полі з першалігавай мінскай “Зоркай-БДУ” і перамаглі – 2:0. “Тарпеда-БелАЗ” выступала ў наступным складзе: Хамутоўскі (68 хв., Часноўскі), Бурко (46 хв., Казанцаў), Сасноўскі, Чалядзінскі, Панкавец, Селява, Шчагрыковіч (64 хв., Лявіцкі), Казека (46 хв., Альсіна), Глеб (64 хв., Васькоў), Канцавы, Івашка (64 хв., Яцкевіч). На працягу ўсёй гульні аўтазаводцы, як і чакалася, валодалі ініцыятывай і цалкам кантралявалі ход падзей, але да перапынку гледачы, а іх сабралася для таварыскай сустрэчы даволі шмат, галоў не ўбачылі. У другой палове Вячаслаў Глеб і Руслан Івашка прымусілі галкіпера мінчан на працягу трох хвілін двойчы дастаць мяч з уласнай брамкі.

Ну і напрыканцы, застаецца дадаць, што свой першы афіцыйны матч у Жодзіне тарпедаўцы правядуць у нядзелю 6 красавіка супраць бабруйскай “Белшыны”, пачатак а 16 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

 Каляндар гульняў “Тарпеда-БелАЗ” на першым этапе сезона 2014 года

 Дома

6 красавіка (нядзеля) – “Белшына” Бабруйск

18 красавіка (пятніца) – “Дынама” Брэст

4 мая (нядзеля) – БАТЭ Барысаў

16 мая (пятніца) – “Слуцк”

31 мая (субота) – “Дынама” Мінск

11 чэрвеня (серада) – “Нафтан” Наваполацк

21 чэрвеня (субота) – “Днепр” Магілёў

6 ліпеня (нядзеля) – “Нёман” Гродна

20 ліпеня (нядзеля) – “Шахцёр” Салігорск

9 жніўня (субота) – “Мінск”

31 жніўня (нядзеля) – “Гомель”

Госці

29 сакавіка (субота) – “Нафтан” Наваполацк

12 красавіка (субота) – “Днепр” Магілёў

26 красавіка (субота) – “Нёман” Гродна

11 мая (нядзеля) – “Шахцёр” Салігорск

26 мая (панядзелак) – “Мінск”

6 чэрвеня (пятніца) – “Гомель”

15 чэрвеня (нядзеля) – “Белшына”

28 чэрвеня (субота) – “Дынама” Брэст

11 ліпеня (пятніца) – БАТЭ Барысаў

2 жніўня (субота) – “Слуцк”

16 жніўня (субота) – “Дынама” Мінск

 Склад каманды “Тарпеда-БелАЗ” – 2014

Галкіперы:

№1   Часноўскі Павел, 1986 г.н.

№30 Сцяпанаў Раман, 1991 г.н.

№33 Хамутоўскі Васіль, 1978 г.н.

Абаронцы:

№2   Чалядзінскі Арцём, 1977 г.н.

№3   Сасноўскі Сяргей, 1981 г.н.

№4   Мельнік Сяргей (Украіна), 1988 г.н.

№5   Бурко Ігар, 1988 г.н.

№6   Панкавец Аляксей, 1981 г.н.

№24 Казанцаў Васіль, 1981 г.н.

№27 Каламыц Юрый (Расія), 1979 г.н.

Паўабаронцы:

№8   Селява Аляксандр, 1992 г.н.

№10  Лявіцкі Артур, 1985 г.н.

№11  Шчагрыковіч Дзмітрый, 1983 г.н.

№17  Казека Сяргей, 1986 г.н.

№19  Васькоў Арцём, 1988 г.н.

№22  Міньяна Хасэ Луіс (Іспанія), 1987 г.н.

№25  Альсіна Даніэль (Іспанія), 1989 г.н.

 Нападаючыя:

№7    Канцавы Арцём, 1983 г.н.

№9    Івашка Руслан (Украіна), 1986 г.н.

№15  Яцкевіч Аляксандр, 1985 г.н.

№32  Платонаў Дзмітрый, 1986 г.н.

№99  Глеб Вячаслаў, 1983 г.н.

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here