26 кастрычніка, Жодзіна, стнТарпеда”, 1450 гледачоў, суддзяВ.Севасцьянаў (Гродна), “ТарпедаБелАЗЖодзіна – “ШахцёрСалігорск – 1:0. Гол: 86 хв., Глеб – 1:0.

ТарпедаБелАЗ”: Хамутоўскі, Чараднічэнка, Панкавец, Селява, Лявіцкі (76 хв., Васькоў), Шчагрыковіч, Хагуш, Яцкевіч, Гезалян (46 хв., Глеб), Альсіна (71 хв., Міньяна), Казанцаў.

На адной з апошніх трэніровак аўтазаводцаў галоўны трэнер Ігар Крыўшэнка ў размове з гульцамі падкрэсліў, што адзінай камандай у чэмпіянаце, у якой жодзінцы яшчэ не адбіралі ачкоў, з’яўляецца салігорскі “Шахцёр”. І таму справай гонару будзе станоўчы вынік у матчы з гэтым сапернікам. Тым больш, “Тарпеда-БелАЗ” вельмі імкнулася прадоўжыць “сухую” трохматчавую серыю Васіля Хамутоўскага і чатырохматчавую серыю каманды без паражэнняў. А вось у гарнякоў справы апошнім часам ідуць дрэнна – паражэнне ад нашых землякоў стала для іх ужо пятым запар. Такім чынам, у гэтай сустрэчы было што і каму даказваць. Трэба адзначыць, забягаючы наперад, што матч цалкам апраўдаў усе чаканні і, нягледзячы на адзіны забіты мяч, прыйшоўся да спадобы прыхільнікам тарпедаўцаў. І яшчэ адну акалічнасць патрэбна адзначыць. Упершыню на стадыёне “Тарпеда” у матчах чэмпіянату Беларусі было ўключана штучнае асвятленне, што, безумоўна, прыдала асаблівы каларыт гульні. Ну а, на думку тых, хто не завітаў на стадыён, але ў час футбольнага паядынку знаходзіўся ў горадзе, складвалася ўражанне, што ў раёне гарадскога парка прызямліўся НЛА.

З першых хвілін ініцыятыву да сваіх рук прыбралі гаспадары, і ўжо на трэцяй хвіліне партнёры вывелі на зручную для ўдару пазіцыю Лявіцкага, але той, на жаль, прамазаў.

Такі актыўны пачатак атрымаў працяг. Салігорцы, з аглядкай на ўласны тыл, традыцыйна запрацавалі флангамі, неслі пагрозы розыгрышы стандартаў, некалькі разоў толькі майстэрства Хамутоўскагга выратоўвала аўтазаводцаў. На полі станавілася ўсё цікавей, градус гульні павялічваўся, але да перапынку гледачы галоў не ўбачылі.

Другая палова выдалася яшчэ больш багатай на падзеі. Гульню “Тарпеда-БелАЗ” узмацнілі замены, з імі Ігар Крыўшэнка адгадаў на ўсе сто працэнтаў. Так, напрыклад, і гол і галявы пас на рахунку паднятых з лаўкі запасных гульцоў. Дзесьці хвіліны з шасцідзясятай стала зразумела, што гарнякоў задаволіць і нулявая нічыя, а вось аўтазаводцы ўзмацнілі націск. І калі з дальнім ударам Лявіцкага галкіпер гасцей справіўся, то супраць стрэлу метраў з дваццаці двух Вячаслава Глеба аказаўся бездапаможным. Праўда, на апошніх хвілінах “Шахцёр” меў добрую магчымасць вырваць нічыю, але Януш, які выйшаў сам-на-сам з Хамутоўскім, не трапіў у браму. Такім чынам, гэта важная перамога дазволіла нашым землякам палепшыць сваё становішча ў табліцы.

А вось дублёры, на жаль, прайгралі 0:4 больш майстравітым салігорцам. Наступны ж свой матч “Тарпеда- БелАЗ” правядзе ў суботу 2 лістапада ў Гомелі супраць мясцовай каманды.

Сяргей Пузанкевіч

 

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here