На мінулым тыдні на стадыёнеТерпедау таварыскім матчы гулялі нацыянальныя зборныя Беларусі і Японіі.

І хоць гульня праходзіла днём, паглядзець на яе прыйшло даволі шмат заўзятараў футбола. І трэба адразу адзначыць, яны не расчараваліся. Вельмі экзатычна на беларускай зямлі выглядалі шматлікія журналісты з краіны ўзыходзячага сонца і каларытныя прыхільнікі японскай каманды, якіх набралася каля пяцідзесяці. Сапернік зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА знаходзіцца на сорак месцаў вышэй і гэта не дзіўна, бо менавіта Японія першай прабілася на чэмпіянат свету ў Бразіліі, а ў яе складзе выступаюць футбалісты, якія гуляюць у вышэйшых дывізіёнах Англіі, Італіі, Германіі і Расіі.

Што датычыцца самой гульні, яна трымала ў напружанні да апошняй хвіліны. Было шмат барацьбы, добрых камбінацый, удараў па варотах. Лёс матча вырашыў выхаванец жо-дзінскага футбола паўабаронца маскоўскага “Лакаматыва” Ян Цігараў. Яго магутны “стрэл” метраў з дваццаці прыйшоўся ў самую “дзявятку”. Вікторыя нашай зборнай дазволіла крыху палепшыць настрой пасля няўдалай кваліфікацыі на чэмпіянат Міра.

Сяргей Пузанкевіч

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here