1 верасня, Барысаў, гарадскі стадыён, 3500 гледачоў, суддзя – А.Сарока (Смалявічы), БАТЭ  Барысаў – “Тарпеда-БелАЗ” – 2:0. Галы: 55 хв., Панкавец – 1:0 (аўтагол), 70 хв., Бага – 2:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Міняна (76 хв., Сучкоў), Панкавец, Селява, Глеб (61 хв., П.Платонаў), Шчагрыковіч, Яцкевіч, Ерхан, Васькоў (68 хв., Лявіцкі), Казанцаў, Мельнік.

Амаль адразу пасля фінальнага свістка арбітра, зафіксаваўшага перамогу барысаўчан, радавацца пачалі тарпедаўцы, больш за тое, менавіта гаспадары віншавалі сваіх сапернікаў. Можа нехта і здзівіўся такой акалічнасці, але большасць усё зразумела адразу. Нягледзячы на паражэнне, жодзінцы захавалі за сабой шостае месца, а гэта азначае, што на другім этапе чэмпіянату наша каманда тра-піла ў першую шасцёрку і працягне барацьбу за медалі. Гэта стала магчыма пасля таго, як у Бабруйску мазырская “Славія” здолела згуляць унічыю з “Белшынай” – 2:2. Аўтазаводцы ў выніку набралі аднолькавую колькосць ачкоў з бабруйчанамі – па 28, але па выніках асабістых сустрэч (0:1, 3:1) нашы землякі размясціліся ў табліцы вышэй.

Што датычыцца непасрэдна матча з барысаўчанамі, то ”чорна-белыя” пачалі яго вельмі актыўна. Ужо на другой хвіліне пасля ўдару галавой Яцкевіча Гарбуноў нагой выбіў мяч з самой лініі варот. Наогул, першы тайм выдаўся ў цэлым роўным. На атакі гаспадароў аўтазаводцы адказвалі не менш вострымі контрвыпадамі. Паступова барысаўчане здолелі адшукаць слабыя месцы ў абароне жодзінцаў на флангах, але скарыстацца імі да перапынку не здолелі. Даволі істотную дапамогу тарпедаўцам аказваў унушальны жодзінскі дэсант на трыбунах.

Другі тайм каманды пачалі пры ўключаным электраасвятленні і пачаўшымся дажджы. На жаль, нашы землякі правялі другую палову значна слабей. Што стала таму прычынай, застаецца толькі здагадвацца: ці на нашых гульцоў так паўплывала навіна аб тым, што мазыране пасля першых сарака пяці хвілін вядуць у ліку – 2:0, ці штосьці іншае, але факт застаецца фактам – на поле гаспадарыла БАТЭ. А так дзе тонка, там ірвецца. Розыгрыш штрафного ля варот Хамутоўскага прывёў да сумятіцы ў штрафной пляцоўцы, і Аляксей Панкавец, жадаючы разрадзіць сітуацыю, галавой накіраваў мяч… у “дзявятку” ўласнай рамкі. Забіты мяч прыдаў  яшчэ больш упэўненасці барысаўчанам і яны павялічылі націск. Неўзабаве прастрэл з левага фланга замкнуў Дзмітрый Бага. На жаль, не здолелі выправіць сітуацыю і замены ў складзе аўтазаводцаў. Значна больш усіх прыхіль-нікаў жодзінцаў у гэтыя хвіліны хвалявалі навіны з Бабруйска. І вось калі там прагучаў фінальны свісток, зафіксаваўшы нічыйны лік, усе выдыхнулі з палёгкай. А што датычыцца выніку матча ў Барысаве, то тут усё зразумела – перамог мацнейшы.

Табліца па выніках першага этапа чэмпіянату выглядае наступным чынам:

Дубліруючы склад “Тарпеда-БелАЗ” свой матч таксама прайгралі – 1:4 (Гёзалян).

Цяпер у чэмпіянаце адбудзецца невялікі перапынак, звязаны з матчамі зборных, ну а сваю наступную гульню аўтазаводцы правядуць 14 верасня ў Салігорску супраць мясцовага “Шахцёра”.

 

Сяргей Пузанкевіч

 

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here