19 чэрвеня, Магілёў, стнСпартак”, 3000 гледачоў, суддзяА.Мурашкевіч (Наваполацк), “ДнепрМалілёў – “ТарпедаБелАЗ” – 0:4. Галы: 8 хв., Лявіцкі – 0:1; 20 хв., Глеб – 0:2 (з пенальці); 34 хв., Глеб – 0:3; 54 хв., Селява 0:4.

ТарпедаБелАЗ”: Часноўскі, Казлоў, Чараднічэнка, Чалядзінскі, Ерхан, Шчагрыковіч, Лявіцкі, Васькоў, Глеб (46 хв., Селява), Сучкоў (67 хв., Панкавец), Платонаў Дзм. (74 хв., Яцкевіч).

Мабыць, самыя адданыя прыхільнікі аўтазаводцаў перад гульнёй у Магілёве не марылі аб такім выніку матча. Не, безумоўна, усе жадалі тарпедаўцам перамогі, але што яна будзе такой буйной, ніхто не мог уявіць , а некаторыя з тых, каму пашанцавала ўбачыць усё на свае вочы, лічылі, што гэта ім прыснілася.

Так адбываецца, калі ў адной каманды ўсё атрымліваецца, а ў другой літаральна ўсё валіцца з рук. Пачатак матча прадказальна аказаўся за магіляўчанамі, але ўсур’ёз патурбаваць Часноўскага ім не ўдалося. А вось нашы землякі свой першы вуглавы ўдар ператварылі ў гол. Казлоў добра падаў з левага фланга, а Лявіцкі першым дотыкам галавой пераправіў мяч у вароты.

Атрымаўшы перавагу, аўтазаводцы пачалі дзейнічаць яшчэ больш упэўнена. Нашы цэнтральныя паўабаронцы выйгралі барацьбу за цэнтр поля і, такім чынам, сталі кантраляваць ход падзей. А тут яшчэ гаспадары недазволеным прыёмам у сваёй штрафной пляцоўцы спынілі Сучкова, і Глеб упэўнена выканаў пенальці.

Магіляўчане, якіх падганялі трыбуны, яшчэ большымі сіламі пайшлі наперад, каб змяніць сітуацыю на полі і на табло. Але прапусцілі некалькі вострых контрвыпадаў, адзін з якіх зрабіў лік буйным. Дзмітрый Платонаў кінуў у прарыў Вячаслава Глеба, які выйграў спрынтарскі забег у абаронцаў і адправіў мяч “адпачыць” у сетцы гаспадарскіх варот. Вось пасля гэтага, мабыць, усім удзельнікам матча і гледачам на трыбунах стала зразумела, што перамога ў гэтый сустрэчы ўзяла білет да Жо-дзіна.

Псіхалагічная прыгнечанасць адных і разняволенасць другіх былі відавочны, і пасля перапынку тарпедаўцы ўпэўнена кантралявалі мяч, час ад часу правяраючы на профпрыгоднасць абарону “Дняпра”. Адзін з такіх воплескаў і прынёс яшчэ ўзяцце варот. На левым флангу Аляксей Сучкоў накруціў некалькіх сапернікаў і выдаў пас-цукерку на Аляксандра Селяву. Наш малады гулец усё зрабіў правільна – не марудзячы, ударыў ушчыльную з бэляй. Дарэчы, гэта быў дэбютны гол нашага паўабаронцы. У астатні час тарпедаўцы граматна “сушылі” гульню і давялі матч да буйной перамогі. Трэба адзначыць, што гаспадары не змірыліся з разгромам і спрабавалі размачыць Часноўскага, але наш галкіпер дзейнічаў без памылак і захаваў свае ўладанні ў недатыкальнасці.

Сяргей Пузанкевіч

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here