30 сакавіка, Мінск, комплекс футбольных палёў ФКМінск”, 1500 гледачоў, суддзяА.Чарапнёў (1 к., Бабруйск), “Мінск” – “ТерпедаБелАЗ” – 0:0.

ТарпедаБелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Панкавец, Глеб, Лявіцкі (79 хв., Яцкевіч), Шчэгрыковіч (68 хв., Селява), Хагуш, Васькоў, Сакрэт (39 хв., Ерхан), Платонаў.

Прыродныя вясеннія анамаліі адмоўна адбіліся на старце 23 чэмпіянату па футболе. Многія матчы вымушаны былі праводзіць ва экстрэмальных умовах. Так і гульня нашых землякоў прайшла на полі са штучным пакрыццём з невялікай колькасцю пасадачных месцаў для гледачоў, якія не здолелі ўмясціць усіх прыйшоўшых на футбол. Таму дастатковая колькасць заўзятараў гульні №1 вымушана была назіраць за падзеямі з-за жалезнага плоту. Парадавала толькі новае сучаснае табло, а вось з гукам было шмат праблем. У выніку і ўрачыстае адкрыццё аказалася не на вышыні.

Праўда, усе недахопы хутка забудуцца, бо сапернікі здолелі паказаць футбол даволі высокага ўзроўню, без усялякіх скідак на пачатак сезона.

Пачалі матч каманды даволі асцярожна, мабыць, памятаючы, што праз чатыры дні ім жа сустракацца ў кубкавым паўфінале. Сталічны клуб у першыя дваццаць хвілін страціў ажно двух футбалістаў. Спачатку з-за траўмы поле пакінуў Вайцахоўскі, а потым за фол апошняй надзеі чырвоную картку перад сабой убачыў Мікіта Букаткін. Колькасная перавага, якую атрымалі аўтазаводцы, патрабавала ад нашых землякоў толькі аднаго – вялікімі сіламі ісці наперад. Прадказуемы сцэнарый паядынку апраўдаўся. Тарпедаўцы валодалі ініцыятывай, значна больш атакавалі, гаспадары ж шукалі сваё шчасце ў контрвыпадах. Іх, дарэчы, было вельмі мала, на ўспамін прыходзіць толькі далёкі стрэл Волкава над перакладзінай. Жодзінцы былі бліжэй да поспеху, толькі з ударамі Платонава і Лявіцкага справіўся Бушма, а Васькову крыху не хапіла, каб замкнуць прастрэл партнёраў.

Другі тайм прайшоў у тым жа ключы. Мінчане сканцэнтравалі вялікія сілы ля ўласных варот, а жодзінцам заставалася толькі атакаваць. Не аднойчы прыхільнікі тарпедаўцаў, а іх, дарэчы, сабралася дакладна не менш, чым гаспадароў, вымушаны былі хапацца за сэрца і галаву. У варотах “чырвона-сініх” цуды тварыў Уладзімір Бушма. Менавіта ён  станавіўся на шляху мяча, і ў рэшце рэшт, здолеў захаваць свае вароты “сухімі”. А калі і галкіпер не мог дапамагчы партнёрам, фартуна адварочвалася ад аўтазаводцаў. Такім чынам, нашы землякі не здолелі выжаць нічога матэрыяльнага з колькаснай перавагі, але сваёй натхнёнай гульнёй заслужылі апладысменты прыхільнікаў і пачалі чэмпіянат з “сухой” нічыёй.

Дубліруючы склад нашай каманды стартаваў з перамогі над “Мінскам” – 2:1. Галы ў аўтазаводцаў на рахунку Гомзы і Каршакевіча. А вось і поўны склад: Сцяпанаў (46 хв., Пяцігорац), Казлоў (46 хв., Котаў), Мендзі (46 хв., Каршакевіч), Пракопчык, Каракін, Мараў, Мінко (67 хв., Чарнуха), Гомза (46 хв., Кішкурна), Казлоўскі, Ігнаценка (60 хв., Завадскі), Карпека (90 хв., Палякоў).

А ў панядзелак 8 красавіка ў ЖодзінеТарпедаБелАЗу матчы другога тура будзе прымаць магілёўскіДнепр”. Пачатак а 17 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

 

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here