У апошнія гады жодзінскі стадыён “Тарпеда”, які належыць ААТ “БелАЗ”, на думку футбольных экспертаў, з’яўляецца адным з лепшых у Беларусі. Ізумрудны газон, дзякуючы вялізарнай працы спецыялістаў, атрымаў не адну сотню станоўчых водгукаў. З увя-дзеннем у дзеянне заходняй трыбуны арэна атрымала значна больш утульны выгляд. А зусім нядаўна з’явілася і новае шматфункцыянальнае табло. Такія пазітыўныя змены не засталіся незаўважанымі і ў Мінску. АБФФ выйшла з прапановай праводзіць тут афіцыйныя гульні маладзёжнай зборнай і фінал Кубка Рэспублікі Беларусь.

Вось 26 сакавіка наш стадыён “Тарпеда” і дэбютаваў у якасці дамашняй арэны зборнай. Нягледзячы на анамальна снежную вясну, своечасова ўключаны падагрэў поля дазволіў стварыць добрыя ўмовы для гульні. Больш трох тысяч гледачоў прыйшлі, каб падтрымаць “маладзёжку”, на жаль, зборная прайграла з лікам 1:2 сапернікам з Ісландыі.

Сяргей Пузанкевіч

 

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here