У гарадской галерэі (вул. Дзеравянка, 14б) адкрыліся адразу дзве выставы: «Жодзінцы: творчы калейдаскоп» і  «Бярэзінскія краявіды».    

На выставе “Жодзінцы: творчы калейдаскоп”  прадстаўлены працы, якія ўвайдуць ў альбом аб мастаках Жодзіна, які, дарэчы, будзе выдадзены ў бліжайшы час. Удзельнікі: Мікола Андруковіч, Уладзімір Гладкевіч, Аляксандр Казак,Уладзімір Макараў, Георгій Міхейчык, Святлана Навіцкая, Віктар Навіцкі, Юрый Праскуракоў, Аляксандр Сабалеўскі, Іван Цяраеў, Сяргей Цігараў, Аляксандр Фралянкоў, Мікола Шышлоў і іншыя. Выстава будзе даступна для наведвання да 8 ліпеня.

У малой выставачнай зале адкрылася персанальная выстава «Бярэзінскія краявіды» Георгія Міхейчыка. Мастак на днях адзначыў 70-годдзе.

З біяграфіі: Георгій Міхейчык нарадзіўся ў вёсцы Апуток Смалявіцкага раёна. У 1974 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (афарміцельскае аддзяленне), а ў 1979 г. Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне керамікі). Ён сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюзу дызайнераў. Асноўнымі напрамкамі творчасці доўга былі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, керамічныя вырабы, а ў апошні час  мастак стварае пейзажы. Выставу можна наведаць да 28 ліпеня.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here