13 мая – асаблівы дзень для католікаў Жодзіна: кожны год санктуарый  Маці Божай Фацімскай адзначае свята аб’яўленняў у Фаціме. І заўжды гэта падзея для вернікаў запамінальная і радасная.

У гэты асаблівы дзень у касцеле сабралася шмат прыхажан.
На свята прыехалі з парафій Мінска, Барысава, Крупак, Лагойска, Смалявіч, Міёраў.  Узначаліў святую Імшу ксёндз Аляксандр Улас – дырэктар каталіцкага “Радыё Марыя” ў Беларусі.


Яго прамова была вельмі яскравай і пранікнёнай. “Чаму для кожнага чалавека Багародзіца такая блізкая? Чаму да Яе звяртаюцца людзі ў сваіх патрэбах? Што адчувала Маці Божая, калі яе сына вялі на Галгофу, а затым укрыжавалі?” – ставіў пытанні ксендз. І адказваў: “Святая Марыя была такім жа чалавекам, што і мы. І яе сэрца пранізваў жудасны боль пакутаў за свайго сына. Але вы-прабаванні не толькі не зламалі волю Марыі. Наадварот, яны яшчэ больш умацавалі Яе ў веры Богу Айцу. І сёння Маці Божая глядзіць на кожнага з нас, як на сваё дзіця. І цярпліва чакае нашай малітвы, веры і надзеі,  узаемнай любові да свайго бліжняга, да ўсіх людзей”.
Далей была святочная працэсія вакол санктуарыя. Пазней ўсе змаглі адпачыць, паесці духмянай юшкі і найсмачнейшага плову, адведаць выпечкі з морсам. Вельмі добра былі прадуманы і арганізаваны розныя гульні для дзяцей: анімацыя, спартыўныя забавы. Асабліва ўразіла падрыхтоўка паслання Марыі: дзеці запусцілі ў неба шары з шчырымі пажаданнямі.
Свята з жодзінскай парафіі трансліравалася на хвалях “Радыё Марыя”.

 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here