Гэтыя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі. Так у Жодзіна ўжо ў адзінаццаты раз калектывы ветэранаў вызначалі мацнейшага. На гэты раз да нас у госці завіталі старыя сябры – каманды з расійскіх Мыцішчаў, літоўскага Паневежыса і латвійскага Даўгаўпілса. А гаспадары выставілі дзве дружыны: “Тарпеда” і “БЕЛАЗ”. Такім чынам футбалісты, чый узрост звыш 40 гадоў, выяснялі адносіны па кругавой сістэме на цудоўна падрыхтаваным полі са штучным пакрыццём стадыёна “Тарпеда”. Усе матчы выдаліся вельмі напружанымі, гульцы, негледзячы на ўзрост, дэманстравалі высокае майстэрства, і нават мароз не стаз перашкодай.

Пераможцамі турніру ў чарговы раз сталі футбалісты Мыцішчаў, на другім месцы Паневежыс, на трэцім – Даўгаўпілс. А вось гаспадары аказаліся занадта гасціннымі – чацвёртае месца ў “Тарпеда”, а пятае заняў “БЕЛАЗ”. Мабыць, ёсць сэнс на базе гэтых дзвюх каманд стварыць адзін моцны калектыў.

Прызёры спаборніцтваў атрымалі медалі, усе калектывы – Кубкі. Акрамя таго, лепшым гульцам уручылі індывідуальныя ўзнагароды. Футбол у чарговы раз даказаў, што ён здолен аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных дзяржаў, а госці повезлі з Жодзіна станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны. Усе каманды выказалі вялікую падзяку арганізатарам турніру і абяцалі зноў завітаць ў гасцінны Жодзіна праз год.

 Сергей Пузанкевич

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here